1952 г.н.
Уроцлаў, Польша
Перформанс "NIC"

Паралельная персанальная прастора, у якую павінен быў схавацца артыст ад насядаючага натоўпу гледачоў (у велізарнай колькасці прыйшоўшай на адкрыццё фестывалю), была рэалізавана праз статычную ляжачую постаць артыста, апранутага ў элегантны гарнітур і чорныя акуляры. У цёмнай жа прасторы залі, па якой хаатычна, нагадваючы броўнаўскі рух, неўпарадкавана рухаўся натоўп гледачоў. Час ад часу яны набліжаліся да "крыніцы" - ляжачай на пярсідскім дыване фігуры, разглядаючы яе з розных узроўняў у бесперапынных фотаўспышках і падсветках відэакамер. Змяненне межаў прасторы, якое павінна было стаць справай аўтара (пераразанне нацягнутай паміж дзвюх калон стужкі), адбылося само сабой, спантанна, пад уздзеяннем рэальных умоваў. Увайшоўшы ў цёмную прастору, натоўп перасек мяжу, азначаную дзеяннем, і зліўся з душой мастака, які перажываў уласную рэалізацыю без пачатку і без канца. У гэтым адлюстравалася спецыфіка мінскай акцыі, якая адбывалася ў незнаёмым для мастака месцы, і яно сталася не зусім прадказальным. І не выпадкова - яно кажа аб зменлівасці падзей на гэтых тэрыторыях, няўстойлівасці энэргіяў і феномене пусткі, як умяшчальніцы ўсіх рэчаў, нараджаючых хаос, беспарадак і няўстойлівасць. "NIC" - дзеянне энэргіяў праз статыку, якая, як паказвае вопыт, фасцынуе мацней за дзеянне. Альбо статыка - гэта жэст у часе? "NIC" - пустка, пачатак усяго, яшчэ не народжанае дзеянне, ужо зафіксаваная персанальная рэфлексія.
1957 г.н.
Мінск, Беларусь
Перформанс "KURT"

"KURT" - слова без сэнсу; той, хто пражывае сваё і знаходзіцца ўнутры пазначанай замкнутай прасторы. Перформанс аб феномене безсэнсоўных дзеянняў і самі дзеянні без канвенцый. Спантанасць нараджаецца сама сабой і ўжо нагадвае рытуал. Рэчы, набраныя з дому мастака, складаюць фрагмент памяшкання. У памяшканні - цемра. Белы колер дамінуе ў адзенні, мэблі і прадметах. Пафарбаваныя ў белы колер тры тома Бібліі. Загорнутая ў фальгу садавіна. Люстэрка лобнага рэфлектара, круглае люстра на сцяне. Тры пурпуровыя фрагменты - малюнкі галоў на сцяне, пакаёвыя кветкі, кавун. Самаробны самалёцік з алюмінія. Гучыць песня на нямецкай мове. Курт поўзае, возіць самалёцік праз запаленае полымя, асвятляе яго лямпай, задзьмухае белым талькам. Паліць спірт на стале, гарачым лязом нажа рэжа кавун, паядае яго, а таксама і загорнутую ў фальгу садавіну. Гуляе з ценню самалёціка на сцяне. Здзьмухвае тальк з Бібліі насустрач самалёціку. Палі энэргіі ідуць у розных накірунках ад цэнтра дзеяння. Перформанс увяргае ў хаос, знешнія канвенцыі перапаўзаюць адна ў другую. Дзеянне ідзе за дзеяннем, без сэнсу, хаатычна. Энэргія не адсочваецца, ідзе спантанна, яе траекторыі ўзнікаюць і адразу ж знікаюць. Рэчы складваюцца ў чорны пластыкавы мяшок. Курт глядзіць у люстра, ва ўзнятых руках - запаленая лямпа і запальнічка. Глядач бачыць у люстры гэты адбітак. Запаленая лямпа разбіваецца аб люстра. Усе прасторы знікаюць у цемры. З узнятымі ўгару рукамі вымаўляе адзінае слова - "KURT". Курт - гэта феномен безсэнсоўных, магічных жэстаў, яны перасякаюць межы міфа, але ім не робяцца. Курт - маньерызм, спроба знішчыць канвенцыю. Агрэсія - як метад умяшання ў сферу невядомага.
1964 г.н.
Капенгаген, Данія
Перформанс "RED LOVE WHITE"

Апранутая ў белую карункавую сукенку і белую маску артыстка павольна ўваходзіць у прастору дзеяння. Павольна праходзіць па перыметру залы, у якім вызначае на падлозе вялікае белае кола. Ледзь чутны тэкст-шэпт выліваецца з начэпленага на спіну магнітафона. Наносіць чырвонай парфумнай памадай таямнічыя знакі і літары на маске. Быццам бы ўносячы ў энэргетычную прастору кола сымбаль крыжа, - пазначае чатыры бакі Свету. У кожны з бакоў гучыць тэкст: "А ты мае каханне" альбо: ты мае жыццё, кроў, смерць. Па розных кутах дзеяння прысутнічаюць прадметы: дзіцячыя боцікі, маленькі барабан, цацкі. На патэльні смажыцца мяса, на падлогу кладзецца сырое сэрца, у якое утыкаецца металічная страла. Усё гэта раздаецца глядачам са словамі "а ты мой анёл", "а тут маё шчасце". У прасторы, пазначанай белым колам, знаходзяцца чатыры мармуровыя калоны. Перформер змазвае кожную з іх, па чарзе, на ўзроўні вачэй белым цестам, агучваючы магічнымі фразамі. Дзеянне застаецца таямніцай, але ж тое, што сабрана - аддаецца, а тое, што ёсць у душы - прагучала. "Red love white" - магчыма, кроў і душа, цела і дух у каханні?
1961 г.н.
Роскамон, Ірландыя
Перформанс "26 YEARS OF SUNDAYS, THE TWILIGHT ZONE"

Змест перформансу ўводзіць у кантэкст падзей у Ірландыі, меўшых месца 26 гадоў таму, калі мірная ірландская дэманстрацыя была расстраляна англійскай паліцыяй. Судовая справа па гэтым факце была спынена. Пасля 26-цігадовых намаганняў сваякоў і блізкіх сяброў забітых судовы працэс быў адноўлены. Ён доўжыцца і па цяперашні час. Сваякі забітых дамагаюцца толькі аднаго - праўдзівага асвятлення падзей тых дзён і рэабілітацыя невінаватых ахвяр забойства.
Апрануты ў белае адзенне і пальчаткі артыст сядзіць пад навісаючым сцягам Ірландскай рэспублікі. На падлозе - высветленыя з цемры мёртвым ультрафіялетавым святлом трынаццаць выкладзеных стужкай постацей, якія свецяцца. Гучыць "The Twilight Zone". Ва ўзнятых руках - каляндарныя старонкі, якія падаюць на падлогу. Пасля падае сцяг, і белыя папяровыя аркушыкі пакрываюць падлогу. Пасля яны павольна выкладваюцца ў стосы, у кожную з трынаццаці постацяў, па роўнай колькасці. Ідзе радыёфанаграма, распавядаючая аб здарэнні. Рэзка, сталёвымі дыскамі, ён б'е па падлозе і па постацях, збіваючы складзеную ў роўныя стосікі паперу ў хаос. Агучваецца спіс забітых і параненых, перформер спальвае белую паперу.
1954 г.н.
Варшава, Польша
Перформансы "UWAGA, GRANICA", "Без назвы"

Артыст прапануе ўсім нам увайсці разам з ім у прастору тонкіх энэргій, якія палягаюць некранутымі да тых часоў, пакуль мастак не паспрабуе прывесці іх у рух сваім жэстам. Ён ажыўляе неадчувальную прастору. І вось пачынаецца перасоўванне духоўных межаў, палёў энэргіі паміж ім і гледачом, пачынаецца сумеснае дзеянне, заснаванае на фасцынацыі, а не на канвенцыянальных, трывіялізуючых любую акцыю, падзеях. Гэта ігра, але ж ігра тонкая і персанальны выбар яе дасканалы. Артыст пераадольвае сілы знешняга супраціўленню да моманту ўзнікнення інтрыгуючых агульных межаў поля дзеяння і праводзіць акцыю да крытычнага моманту яе завяршаючага дзеяння. Межы могуць перасоўвацца ў цэнтр або перыферыю, альбо кола дзеяння можа перасякацца гарызантальнай энэргіяй, якая змяняецца да таўшчыні тонкай ніці. Рэчы і аб'екты могуць змяняцца ад дзеяння да дзеяння, акрэслівючы пошукі новых якасцяў і новых субстанцый жэста, слова, знака, знаходзячыхся на мяжы бачнасці, чутнасці, разумення рэальнасці яўнай і неяўнай, на мяжы часу. Мы ствараем сябе разам з перформерам.
Перформер, апрануты ў белую кашулю і чорныя штаны, з накручаным вакол сябе празрыстым пластыкавым шлангам уцягвае ў яго, сілай подыху, чырвонае віно. Яно цыркулюе спіралямі вакол цела і выліваецца ў доўгі тонкі чорны жолаб, які малюе віном кола, пазначаючы межы прасторы. Пасля гэтага перформер перасоўваецца па крузе, кідае перад сабой аркушы белай паперы, якія напітвалі віно і з'яўляліся месцам, фіксуючым чырвоную графему і сляды аўтара. На перыферыі гэтага кола знаходзіўся цяжкі шчыт, на якім абедзьвюма рукамі, ад краёў да цэнтра, аўтар напісаў белай крэйдай слова "канец". Пасля, прывязаўшы да цэнтра шчыта тонкі шнур, адарваў яго ў прастору і, падтрымліваючы яго, падзяліў прастору кола. Выйшаўшы за супрацьлеглую грань, прымусіў шчыт паваліцца ў пазначаную прастору.

У наступным перформансе артыст перасоўваецца ўздоўж адной лініі сцяны, пераступаючы нагамі па напоўненых вадой і перавернутых шкляных слоіках. Прыклеены да сцяны празрысты скотч, адрываючыся ад яе, наматваўся на аголенае да пояса цела аўтара, які перасоўваўся кругавымі рухамі, амаль ушчыльную да сцяны.
1973 г.н.
Мінск, Беларусь
Перформанс "BLACK-RED-WHITE"

Перформер, апрануты ў белы строй, з белым грымам на твары сядзіць у атачэнні дзьвюх постацей, апранутых таксама ў белае. Фонам служыць чорная, нацягнутая ў прасторы тканіна. З дапамогай гіпсавых адбіткаў, нагадваючых фрагменты архітэктуры, альбо геаметрычных аб'ектаў, ён пазначыў прастору дзеяння як кола. У электронна-манатонным музычным рытме, цела пачынае рухацца, перапаўзаючы ад адной рэчы да другой. Перформер быццам бы размаўляе, аглядае і такцільна ўздзейнічае на кожны з аб'ектаў. Перасоўвае прадметы ў розных накірунках. Доўгі час цела знаходзіцца ў гарызантальнай плоскасці. Камунікацыя з прадметамі пачынае нагадваць стан экзальтацыі. Пасля перформер павольна перасоўваецца да белага подыюма каля чорнай драпіроўкі, узняўшыся, разразае нажом вісячы наверсе пластыкавы чорны пакет, напоўнены чырвонай фарбай. Па меры павелічэння надрэза, усё больш фарбы выцякае на яго белы строй, перафарбоўваючы яго ў чырвоны. Пасля аўтар знікае за чорную плоскасць, пакідаючы пасля сябе "чорны, чырвоны, белы".
УЛАДЗІСЛАЎ КАЗЬМЕРЧАК і ЭВА СМІГЕЛЬСКА
Слупск, Польша
Перформанс "MODERN TOLKING"

Уладзіслаў Казьмерчак і Эва Смігельска сваю справу рэпрэзентуюць у розныя кантэксты адначасова, разглядаюць сацыяльны аспект, як сродак, з дапамогай якога глядачу можна здзейсніць уласны выбар, а перформеру - указаць на тую ці іншую, існуючую ў сацыяльнай або грамадскай сферы, з'яву. З'яву, якая фарміруе паводзінныя імпульсы калектыўнага несвядомага, сродкі маніпуляцыі натоўпам, якія праводзяцца праз палітыку, мас-медыа, рэкламу, музыку і іншы набор метадаў, што робяць народ паслухмяным, а грамадства - шэрым і абыякавым. Дзеля таго перформеры выступаюць як майстры зваротнага дзеяння, гэта значыць вяртанне чалавеку тых непарушных ісцінаў аб тым, што ён індывідуальнасць, а не сляпы раб механічнага ўзаемадзеяння з паснуўшай свядомасцю. Візуалізуючы справу, перформеры выкарыстоўваюць розныя метады, механізмы, сродкі (часцяком - самой рэкламы, самой машыны маніпуляцыі масай, а таксама гратэск, эпатаж, іронію, спецэфекты), кажучы глядачу аб тым, што патэнцыял чалавека самадастатковы і без улівання ў вушы балбатні палітыкаў, музыкі тэхна і іншых пустых ідэалогій, забіраючых энэргію.
Перформансы Уладзіслава Казьмерчыка і Эвы Смігельскай носяць рысы рафініраванай эстэтыкі формы, прапорцый, адбору прадметаў і іх узаемадзеяння ў комплексе ствараючых тонкую гульню ідэй і сэнсаў, закладзеных аўтарамі ў канцэпцыю. Таму сацыяльны аспект тут заўседы звязаны з экзістэнцыяй, прэзентуючай персаналіі аўтараў.
Апранутыя ў элегантныя чорныя гарнітуры, белыя кашулі з гальштукам і белыя пальчаткі перформеры пачынаюць новае дзеянне. Абмяжоўваючы, геаметрызуючы сваю прастору сродкамі ўмоўных межаў. Стужкі скотчу геаметрызуюць плошчу, кладучыся на падлогу строгімі лініямі чорнага і жоўтага колераў. Пад манатонна-электронны рытм постаці паслядоўна і павольна перасякаяць прастору па ўжо акрэсленым межам, у якіх вымушаны знаходзіцца, насычаючы гэтую, жорстка зададзеную, прастору. Ходзяць уздоўж палосак ды нацягнутых тонкіх ніцяў, трымаючы іх у руках альбо зубах, наматваюць іх на сябе кругавымі рухамі. Строга гарызантальна ў прасторы альбо вертыкальна праносяць будаўнічы лот і адвесы, альбо перапыняюць статыку адвеса ўнясеннем далоняў.
Перманентны электрычны рытм змяняецца на рэтра-музыку французкіх шансанье.
Строгія квадраты і кругі адзеты на шыі і рукі, іх з'яўляецца ўсё больш і больш. Перформеры, абвешаныя кругамі і квадратамі геаметрыі, якія сталі дэкарацыяй і гульнёй, танчаць вальсок.
1965 г.н.
Мінск, Беларусь
Перформанс "БАНК"
Музычны перформанс. Двое музыкаў, якіх спачатку апранаюць асістэнты. Ім забінтавалі спачатку ногі, а потым - галовы, адзелі белыя халаты і павязкі на твар. Апранутыя ў белае, яны ўваходзяць у пабудаваны з празрыстага паліэцілену фінаддзел (банк), у якім знаходзяцца два тамтама і слоікі з чырвонай фарбай. Банк - месца, дзе выдаюць грошы, дзе ляжаць нашы мары і нерэалізаваныя жаданні. У паўпразрыстай галерэі мы бачым два мутных манекена, якія пачынаюць у размераным рытме запускаць барабаны лёсу. Б'ючы рытм зрэдку затухае, і на пярэднім паліэціленавым экране, пасля актыўных узмахаў, з'яўляюцца дыяганальныя палосы чырвоных брызгаў, сімвалізуючыя марнасць нашых мрояў ("напэўна грошаў сення не дадуць"). Рытм нарастае суцэльным патокам, глядач заварожана слухае. Раптам рытм рэзка перарываецца, на першы план выліваецца вядро чырвонай фарбы ("грошаў не дадуць ніколі"). Пляма мае знак крыжа. Сцякае на дол. Знак знікае.
Мінск, Беларусь
Перформанс "PRAECIPITATIO"
Аголены па пояс перформер уносіць на руках у прастору дзеяння забінтаваную ў медыцынскі бінт аголеную жаночую постаць, на галаве якой аўдыёнавушнікі. Жаночае цела ў індыферэнтным стане. Затым мужчына навязліва, на працягу доўгага часу ўмешваецца ў межы глядацкай аўдыторыі, прымушаючы яе ўставаць і перадыслацыравацца. Урэшце, уносіць яе з перыферыі на цэнтр, дзе паклаўшы цела на чорны квадрат матэрыі, пачынае павольна пераразаць бінты, агольваючы постаць, пасля чаго, таксама павольна, апранае яе ў чорную сукенку і камізэльку.
Пад час усяго дзеяння атлетычная мужчынская фігура - у непарушным стане, у кантраст з цалкам зрэлаксаванай і фрустрыраванай жаночай. Узняўшы і ўсадзіўшы яе на сябе, ён выходзіць з залі.
"PRAECIPITATIO" - скідванне, асаджэнне - рэакцыя асаджэння комплекса антыгена з антыцелам; адна з імуналагічных рэакцый, дазваляючых вызначыць склад антыцел у сыраватке крыві хворых або вакцыніраваных людзей, а таксама імунізаваных жывёл.
(Слоўнік замежных слоў заўвага Л.Русавай)
1949 г.н.
Лондан, Велікабрытанія
Перформансы "СOLD MOUNTAIN", "EXTREM ANXIETY"

Першы перформанс адбываўся на вуліцы, дзе аўтар знаходзіўся быццам бы ў двух вымярэннях гульні. Гульня свая, аўтэнтычная і роля персанажа (каўбоя з Дзікага Захаду, з Амерыкі) - эмацыянальнага чалавека, кінуўшага ўсё і ўся, кінуўшага выклік лёсу. Гульня палягае на сутыкненні эмоцый: адны нараджаюцца з роляў, іншыя - ёсць экзітэнцыя, прэзентуючая роль. Яны знаходзяцца ў тонкіх матэрыях перападаў і змены настрою, мімікі, позіркаў, жэстаў, рэчаў, смеха, крыка, дыялога, танца, гімнастыкі, скачкоў, паваротаў, гэта значыць пакідання слядоў. Экзістэнцыя пабудавана на багацці эмоцый, на палкім жаданні перадачы гульні, гульні, як сапраўднага перажывання "рэальнасці" перформанса, здольнага, як ні адзін іншы метад, перадаць гэтую творчую патэнцыю, рэфлексію, гэты нэрв жывога працэса.
"Extreme Anxiety" - праводзіўся ў інтэр'еры. Стол, тэлефон, кока-кола, кекс, строгі строй дэндзі, гальштук, белая кашуля. Аўтар эмацыянальна размаўляе па тэлефоне са сваёй дзяўчынай, перасоўваецца па пакоі, рэзка кідаецца і ўстае з фатэлю, даказвае, крычыць, лаецца, перажывае, яшчэ знаходзячыся ў "сацыяльным" кантэксте дзеяння, п'е і захлынаецца кока-колай, давіцца кексам, да знямогі крычыць у трубку, выходзіць з сябе, здымае абутак. Выйшаўшы з сябе, робіцца бліжэй да самога сябе, робіцца свабодным чалавекам, які танчыць, рухаецца, уваходзіць у рытм, уваходзіць у транс ужо рэальнага дзеяння. Гледачы ўжо ўцягнуты ў "працэс", гэта ўжо персанальная перадача сябе, пражывання рэальнасці, вопыту, часу. Напрыканцы артыст, з дапамогай швабры і анучы, кругавымі рухамі перамывае чыстую падлогу. Прыбірае за сабой уласныя сляды.
1961 г.н.
Берлін, Германія
Перформанс "THE THINKING MAN"

Апрануты ў жоўтую майку і штаны перформер спачатку хадзіў па залах і пад гукі званочка запрашаў усіх прыняць удзел у дзеянні. Калі гледачоў сабралася дастаткова, ён прыкурыў цыгарэту і пачаў хутка перасоўвацца па перыметры залі з прамаўленнем персанальных тэкстаў, сэнс якіх усё болш звадзіўся да паняццяў свабоды ад усіх і ўся. На сцяне час ад часу змяняўся тэкст са слайд-праектара, які візуальна падцвяржаў агучаныя ісціны і лозунгі. Зазыванне і павучальная прамова набывалі ўсё больш сцвярджальны характар. Нельга не адзначыць гумара і пераканаўчай моцы выказванняў, з адной агаворкай, што ўсе прамоўленыя тэксты, самі па сабе, знаходзяцца ў межах канвенцый і застаюцца прэрагатывай уласнага выбара.
АЛЯКСАНДР РОДЗІН і МІТРЫЧ ЮРКЕВІЧ, гурт "Экледысоп"
1948 г.н.
Мінск, Беларусь
Перформанс "СУВЯЗЬ"

Па задумцы аўтараў перформанс быў падзелены на тры часткі.
Перформанс адбываўся на руінах: разбураныя сцены і спаленыя драўляныя канструкцыі ў старым горадзе. Першая частка - "зацягванне" гледачоў праз танэль на пляцоўку ўнутранага дворыка, з якой яны маглі назіраць у двух паўразбураных пакоях-боксах дзве постаці ў доўгіх ільняных балахонах, кожная з іх была падвешана на гумавы дрот. Абодва чыталі тэксты Евангелля, якія спляталіся з порна-гомасэксуальнымі тэкстамі Берроўза. Паволі тэксты пераходзяць у шызоіднае барматанне і лямант.
З унутранага дворыка, праз выбітыя шыбы другога паверха, можна было назіраць звычайную вуліцу, выпадковых прахожых і аўто. Цытаванне працягвалася 2 гадзіны. Пачуўся вечаровы царкоўны звон і надыходзячы змрок распусціў дзеянне.
1954 г.н.
Віцебск, Беларусь
Перформанс "Зорка"
Аўтар зклеіў аркушы паперы фармата А4 з тэкстамі ў вялікі плакат, які выклаў на траве. Абкруціўшы аголенае цела павязкай, усеўся ў позе медытацыі. Па прашэсці некалькіх хвілінаў, асістэнт абліў яго з вялікай паўсферычнай чашы афарбаванай вадой. Гэта адбылося некалькі разоў, з розных бакоў, кожны раз змяняючы колер.
1976 г.н.
Рыга, Латвія
Перформанс "КІ"
Перформанс адбываецца ў кантэксце тантрычнага рытула. На зямлі - чорны квадрат з тканіны з месцам для запальвання вогнішча. Перформер запальвае агонь і кідае ў яго розныя рэчы: алей, благавонні, кветкі і беларускія грошы. Квадрат пачынае гарэць. Усё згарае, у тым ліку і вопратка, якую здымае з сябе артыст. Застаецца цела і агонь. Гледачам раздаецца чорны бальзам.
1963 г.н.
Новы Замкі, Славакія
Перформанс "FROM POETRY TO COMMUNICATION"

Перформанс уключаў у сябе быццам бы некалькі асобных дзеянняў, кожнае з якіх складалася з розных рэфлексій і павінна было ствараць складаны кантэкст здарэнняў, гісторый, якімі кіруе перформер. У цэнтры дзеяння - фільм, на вялікім экране ідуць фрагменты ваенных дзеянняў. У правым баку, на тэлевізары, сядзіць старая ў капялюшы-кубке. Яна чытае любоўную лірыку беларускіх паэтаў. На экране тэлевізара ў манатонным рытме рухаецца галава перформера на фоне белых бярозак. У левым баку дзеяння гарыць газавая гарэлка з патэльняй, у якой артыст смажыць кукурузу. Зярняткі ён набірае з кубка-капялюша, Туды ж сбівае попел цыгарэты. Далей да ўсяго гэтага падключаецца пыласос, які выдувае чорную пластыкавую трубу, якая паўзе на гледачоў, перацягваючы іх увагу на гульнёвы, тактыльны працэс.
1971 г.н.
Мінск, Беларусь
Перформанс "ПРАСТОРА МАЙГО ДЗЕЯННЯ"
У цёмным памяшканні слайд-праектар высвечвае частку твара ў чорных акулярах. На сцяне - манахромны чырвоны слайд знака-структуры. Гучыць манатонны электронны рытм. Аўтар, са слоікам чорнай фарбы і пэндзалем, ідзе па пракладзеным белай паперай маршруце, пакідаючы пасля сябе чорны след ад фарбы, якая льецца. Ідзе ў накірунку да сцяны. Узнікаючы ад святла цень постаці паслядоўна запаўняецца чорнай фарбай, акцэнтуючыся на месцы ўласна такцільнага кантакта (пэнзаль, малюючы пэнзаль).
1966 г.н.
Вільнюс, Літва
Перформанс "SELF CONVERSION"
Перформанс палягае на дзьвух супрацьлеглых асновах. Рэальнасць традыцыі і пераемнасці, карані якой у гуках, жывых галасах, у працэсуальнай асэнсаванасці традыцый і дзеянняў, якія належаць архетыпам, непарушальным кодам і самадастатковасці і свет штучны, віртуальны. Праецыруемы праз "тэлебім", віруючы і зацягваючы ў глыбіню прасторы халодны, манатонны і мертвы краявід касмічнай бездані кантрастуе з пасеўшай пад экранам групай маладых людзей, паглыбленых у працэс музычнай рэпетыцыі. Мы чуем іх галасы, дыханне, назіраем натуральны працэс, у які паволі ўрываецца шум пыласосаў, штучны шум і патокі паветра. Свет, як антыноміі, працэс сутыкнення незалежных адна ад адной сістэм.
1945 г.н.
Варшава, Польша
Перформанс "TWO HEADS..."

Мастак працягвае дыскусію, палягаючую ў аснове ўсёй ягонай творчасці. І ў першую чаргу - гэта незалежнасць асобы ў мастацтве і механізмы, з дапамогай якіх любая дзяржава, а значыць і любая бюракратыя "стварае" зручнасці дзеля сябе, перасоўваючы кармушку ад адных да другіх. Механізмы маніпулявання асобай звязаны з паняццем канфармізма, ангажаванасці, прадажнасці.
Перформер з перакінутым праз плячо тканым каляровым рушніком выстаўляе на плечы штучную галаву, фасцынуе на сябе ўвагу, акцэнтуе той факт, што сама акцыя з'яўляецца жывым актам дзеяння, якое адбываецца ўнутры іншага дзеяння, сутнасць якіх палягае на усведамленні і крытыке метадаў прыстасавання саміх мастакоў да так званых "рэаліяў" бюракратыі. Гэта значыць гульня ідзе з двух бакоў. Канфармізм стаў асновай паводзінаў у мастацтве. Адны адпускаюць міласціну, другія - малююць кветачкі і лірычныя абстракцыі дзеля таго, каб іх паласкаталі за вушкам і накармілі. Перформер дэманструе механізмы і адваротную сувязь заняволення, гаворыць аб сутнасці сацыяльных механізмаў у адносінах да мастацтва, аб тым, што мастацтва ёсць адказнасць і персанальны выбар асобы.
1951 г.н.
Валенсія, Іспанія
Перформансы:"INVERSION 2", "HAPPY BIRTHDAY TO YOU"
Першы перформанс адбываецца ў кантэксце візуальнай паэзіі.
Перформер, на працягу чатырох хвілін дзеяння, дыдактычна арганізуе вярбальна-гукавы сыгнал. Агучваецца назва і сорт прывезенай з Іспаніі бутэлькі чырвонага віна. Пасля адкрывання бутэлькі частка коркі надкусваецца ды пражоўваецца, застаецца ў роце, што змяняе тэмбр наступнага зварота. Віно з бутэлькі павольна, па частках выліваецца на купку зямлі, дзе па яе набрынянні віном змяняецца фактура і гук. Па меры пражоўвання ўсё большай колькасці коркі, гледачы ўжо не прачытваюць назвы віна, чутны толькі незразумелы хрып і фальцэт. Зямля паглынае віно.

У другім перформансе аўтар адзявае на галаву моташлем са складанай антэнай, сканструяванай па прынцыпе будаўнічай лябёдкі. З дапамогай тонкага шнура з кручком павольна падымае з вядзерца свіное капытца, якое ўзносіцца на вяршыню антэны-шлема. Дзеянне суправаджаецца насвістваннем "Happy birthday to you". Пасля перформер надзявае рукавіцы, унутраны бок якіх зроблены з сырога мяса, і ідзе віншаваць гледачоў, вітаючыся з кожным за руку. Тонкая гульня і свята з Іспаніі.
1973 г.н.
Мінск, Беларусь
Перформанс "КУЛЬТ АСОБЫ"

Аўтар выступаў у складзе так званай Спецбрыгады афрыканскіх братоў пад кіраўніцтвам Зміцера Вішнева. Месцам правядзення шаманскага акта быў абраны Рэспубліканскі палац мастацтваў, які, у свой час, быў збудаваны на месцы могілак.
З ніжняга паверха Палаца мастацтваў было вынесена пакладзенае ў труну, аголенае цела перформера. Вынас цела адбываўся знізу ўгару, да залаў з гледачамі. Спецбрыгада афрыканераў, якая несла "правадыра", хісталася з боку ў бок , абівала труну аб калоны ды лесвічныя маршы і рызыкавала ўпусціць аб'ект. Па прышэсці ў залу, цела было забальзаміравана цестам, пасля чаго былі агучаны развітальныя прамовы з трактата "Культ асобы":
"Аб'екты могуць быць вечнымі"
"Вішнеў-аб'ект - рэдкая форма вычварэння"
"Не кажы аб'екту, што ён інсталяцыя, бо атрымаецца акт людажэрства" і г.д.
Пасля бальзамацыі труну закалацілі цвікамі і панеслі ў маўзалей, прызваны адукаваць(просвещать) сляпы народ.
Мінск, Беларусь
Перформанс "ЦЕЛА І ТЭКСТ"

Перформер праводзіў перформанс у кантэксце сваёй кнігі "Цела і тэкст", дзе дае сваю адзнаку стылям і накірункам авангарда і нэаавангарда ў Еўропе і Беларусі.
Апрануты ў белы касцюм, пад магнітафонную фанаграму, якая манатонна паўтараецца, перформер сядзіць каля сцяны, выпівае бутэльку піва і з'ядае старонкі сваёй кніжкі. Пася ўстае і перасоўваецца па залі, раздае або раскідвае старонкі гледачам. Зверху, на белых панталонах, чорнай фарбай намаляваны неэрэгіраваны пэніс. Абыйшоўшы ўсіх, ён сядае каля сцяны і робіць сабе штучнае "харакіры": выкідвае з сябе розныя дробныя прадметы. Пазначае месца парэза чырвонай фарбай і кладзецца на спіну. Накрывае твар сваёй кнігай, зрэдку робіць нязграбныя жэсты, уздрыгванні. Галава, разам з аўтарам, "сыйшла" у тэкст.
1978 г.н.
Мінск, Беларусь
Перформанс тэатра псіхічнай неўраўнаважанасці "СМЕЦЦЕ"
На закінутых, на ускрайку горада, старых парніках "тэатр" праводзіў уласнае дзеянне, спрабуючы выйсці за межы канвенцый, хаця падрыхтаваныя строі яўна правакавалі на ўспрыманне звычайнай тусовачнай рэлаксацыі і гульні ў "персанажы". Перформанс - гэта не тэатр абсурда, таму ўсе намаганні і спробы паказаць бессэнсоўнасць "пражывання" групы так і засталіся ў межах намераў.
РАМАН ТРАЦЮК і ВОЛЬГА МАСЛОЎСКАЯ
Брэст, Беларусь
Перформанс "АРГАНІЧНАЕ ЖЫЦЦЁ БЕРГАМОТА"
На экран тэлевізара нанесены тэкст, скрозь які праглядваюцца сцэны рэлаксуючай на натуры мірнай кампаніі. Кантраст гэтаму павольнаму дзеянню прадстаўляла пара перформераў, апранутых у чорныя строі, якія актыўна змагаліся паміж сабой на падлозе. Целы бесперапынна, на працягу доўгага часу, перакатваліся адно праз адно. Чуліся гукі барацьбы і цяжкага дыхання. Паступова дзеянні на экране тэлевізара і ў залі пачынаюць губляць свой кантраст і супрацьпастаўленне, зліваюцца ў агульную, манатонную гульню без пачатка і завяршэння.
1961 г.н.
Прага, Чэхія
Перформанс "LET'S DO SOMETHING REAL FOR BELARUSSIAN ART"
Апрануты "Бэтмэнам" перформер выбег у залу з гледачамі з крыкам: "Пайшлі разам што-небудзь зробім дзеля беларускага мастацтва!" Пасля гэтага намачыў у вядры анучу і пачаў мыць лесвіцу на трэці паверх Палаца мастацтваў, дзе ў той час праходзіла чарговая выстава жывапісу ў стылі сацыялістычнага рэалізма, адна з многіх, нікому не патрэбных планавых праяў рукадзелля.
Потым перформер "звёў" усіх гледачоў у горад, па піва, і ўжо ў вулічным кафэ працягваў даваць персанальную ацэнку мясцовай сітуацыі, размаўляць аб велічы Бэтмэна, аб харчаванні, аб тым, што жыць - добра, і што, калі так будзе заўсёды, то ён прыляціць у Мінск яшчэ раз.
Бобр, Беларусь
Перформанс "ЛІПЕНЬСКАЯ РАНІЦА ДЖАХАРА ДУДАЕВА"

Фонам перформанса з'яўляецца чорная тканіна з манахромным партрэтам Джахара Дудаева. На засланай газетамі падлозе стаіць драўляная плаха з сякерай, побач складзены качаны капусты. Перформер, у вайсковай форме і ботах, нарубае сякерай начыненую фарбай капусту, якую яму падае асістэнтка ў адзенні ўсходняга кроя. Паступова падлога і плаха пакрываюцца чырвоным колерам. Перформер працягвае змяльчаць качаны. Працэс адбываецца пад моцны гук фанаграмы Uriah Heep" - "July Morning".