Трэці міжнародны
фестываль перформанса Навінкі 2001 адбываеца па ўжо ўсталяваўшайся традыцыі
на прыканцы першай дэкады верасня. Трэці год фестываль трымае марку прадстаўнічага
форума сучаснага мастацтва. Ён добра вядомы і стаіць у шэрагу буйных мастацкіх
фестываляў дзякуючы ўдзелу ў ім найяскраўшых мастакоў гэтага віда мастацтваў
з розных краін свету. Некаторыя з удзельнікаў трэцяга фестывалю ўжо выступалі
ў Мінску. Сярод удзельнікаў можна сустрэць заснавальнікаў, піянераў перформанса,
мастакоў, якія ўвайшлі ў гісторыю сучаснага мастацтва: Збігнеў Варпехоўскі,
Пшэмыслаў Квек, Войцэх Стэфанік, Ян Свядзінскі, Ясуноры Шыабара і іншыя. Нельга
не адзначыць і такія вядомыя імёны, як Ненад Багдановіч, Януш Балдыга, Уладзіслаў
Казмірчак, Юры Суруўка. Адна з мэтаў фестываля - развіццё мастацтва перформанса
ў нашай краіне, таму сярод беларускіх удзельнікаў можна сустрэць і новыя імёны.
Спадзяемся, што і сёлета фестываль стане значнай
падзеяй у мастацкім жыцці.
Уваход на фестываль вольны.