ЯСУНОРЫ ШЫАБАРА
МІШЫКА ШЫАБАРА
Токіа, Японія
Без назвы
Экалагічна
чысты перфоманс. Ясуноры строіць людзей падобна "растучай цывілізацыі".
Ідэнтыфікацыя з натуральным, прыродным асяроддзем усё далей сыходзячага ад нас
простага і некранутага свету прыроды, што мае святасць у свядомасці японскага
народа.
На круглым стале гатуецца гарбата. Па чарзе, удзельнікі парамі запрашаюцца да
стала і п'юць гарбату. Затым перформер растаўляе іх тварам адзін да аднаго ў
розных месцах залы, сярод глядачоў. Завяршаецца перфоманс "жывой скульптурай"
і дотыкам усіх жадаючых да аголенага цела перформера.
Падчас выезду на прыроду яшчэ адзін перфоманс узнік натуральна, як бы сам па
сабе, з'яўляючыся працягам стварэння жывога мастацтва.Трэба сказаць, што на
фоне пагоркаў, палёў і лясоў беларускай прыроды ён выглядаў больш арганічным.
Жаўцеючыя палі, далёкая паласа леса, аблокі, што плывуць над зямлёй і ўзгоркамі,
дзве фігуры, якія стаяць ля кастра, іх позіркі ў вочы адзін аднаму, аб'ёмныя
гукі гаманячай прыроды - усё з'яўлялася працягам, мастацтвам, падарожжам.

