назад, спісак <

РАМАН ТРАЦЮК
ВОЛЬГА МАСЛОЎСКАЯ
Брэст, Беларусь
"АРГАНІЧНАЕ ЖЫЦЦЁ"

У гэтым перфомансе артысты працягваюць тэму дыялога двух цел, якія з'яўляюцца рознымі палюсамі. Працуюць схаваныя сілы ў кантэксце барацьбы і канфліктаў. На ўмоўнай мяжы дзвюх прастор, дзвюх залаў, - дзвярны праём становіцца месцам і мяжой, сімвалам пераходу, перамяшчэння, змены як неабходнасці, якую перформеры абіраюць за адпраўны пункт канфлікта. Бессвядома можна пазначыць дзвярны праём як вялізную дзірку.
Паралельна праецыруемы фільм паказвае ўдзельнікаў сітуацыі ў паўсядзённай камунікацыі, па-свойму стандартнай і ціхамірнай, якая потым перарастае ў канфлікт.

назад, спісак <