назад, спісак <

ДЗЯНІС РАМАНОЎСКІ
Мінск, Беларусь
"ЗАЎСЁДЫ АДЗІН ГАРЫЗОНТ"

У доўгай багетнай рэйцы свідруюцца адтуліны, адпаведныя розным гарызонтам (узровень вачэй) глядачоў. У адтуліну ўстаўляюцца стрыжні чорнага вугля. Пры дапамозе створанага такім чынам інструмента на нацягнутым асістэнтамі палатне пракрэсліваюцца некалькі дзесяткаў ліній гарызонта. У палатне праразаецца дзюра, якая аб'ядноўвае ўсе гарызонты.
Выкананне дзеі змяшчае аўтарскую канцэпцыю дзюры, яе суцэльнасці і шматзначнасці. У свядомасці існуе толькі адзін гарызонт, і практычна кожны можа яго беспамылкова вызначыць. Таксама, як множнасць пунктаў гледжання сыходзяцца ў адзін, як адзін аб'ект прадстае ў множнасці праекцый, а персанальнае зліваецца ў натоўп, так і пераход ад унутранага да знешняга з'яўляе сабой дзюру. Дзюра як пераход прадстаўлена як дзюра-аб'ект.

назад, спісак <