назад, спісак <

АНДЖЭЙ ДУДЭК-ДЗЮРЭР
Вроцлаў, Польша
"РАЗАРВАНАЯ ПРАСТОРА-ЧАС 1"

На працягу ўсяго фестываля перформер працаваў у якасці жывой скульптуры.
Медытатыўна-інтэрактыўны перфоманс уяўляў сабой складаны механізм пераносу ў дзею, візуалізацыю жэсту, формы і канонаў, якія былі ўзяты з тыбецкай Кнігі Мёртвых. Вера аўтара ў рэінкарнацыю, перамяшчэнне душы ў часе і прасторы ўвасобілася ў жыцці, творчасці, рэалізацыі сябе ў бясконцым падарожжы, неабходным для пазнання.
Перфоманс будаваўся на візуалізацыі зафіксаваных працэсаў творчых акцый, якія глядач меў магчымасць бачыць на слайдах і відэа. Усё гэта суправаджалася музычна-медытаціўным рытмам і медытацыяй, асвятляючай сімвалы шляху, прасторы і часу.

назад, спісак <