ГЕДЭМІНАС АКСЦІНАС
ДЖУГАС КАЦІНАС
Вільнюс, Літва
"ЖЫВЫЯ-МЁРТВЫЯ"
Перфоманс стаў рэфлексіяй на змяняючыся культурны кантэкст, палітыку ў вайне
культур. Адлюстроўваючы працэсы уплыва на сучасную арт-культуру, аўтары прымаюць
правілы гульні ў аўтадэструкцыю, як бы прымаючы на сябе масіраваны ўдар новай
"ідэалогіі" спажывання. Змяненне свядомасці праз рынак рэкламы і яе спажыўца.
Некалькі літраў "Кока-колы" па кропельніцах павольна перацякалі ў падвешаныя
баханкі белага хлеба, прапітваючы яго.Тым часам перформеры, апранутыя ў элегантныя
чорныя строі, белыя кашулі і пры гальштуках, наліваюць сабе па пяцьдзесят грамаў
гарэлкі і выпіваюць. Працэс ідзе. Не вытрымліваючы напружання, маладзёжная аўдыторыя
пачынае забіраць у перформераў хлеб.


