назад, спісак <

ЭВА СВІДЗІНЬСКА
Беласток, Польша
Без назвы

Вельмі элегантны перфоманс. Ён пачаўся ўжо да непасрэднай рэалізацыі акцыі, у працэсе яго падрыхтоўкі, у ціхім малазаўважным кутку залы другога паверха. Перформер склала ў высокі стос на падлозе ля сцяны новыя белыя майкі, на якія пасля апусцілася на калені, стоячы ўшчыльную тварам да сцяны. Затым, агаліўшыся да пояса, павольна вымала і апранала майкі, адну за адной, і потым ірвала іх на сябе. Цішыню залы парушаў гук тканіны, якая ірвецца. Перфоманс працягваўся каля дваццаці хвілін, заварожваючы цішыней, у перапоўненай зале, адзінокай паўаголенай фігурай, што стаяла на каленях на белай тканіне.

назад, спісак <