назад, спісак <

ГРАЖЫНА БАРОВІК
Кракаў, Польша
1. "НЕ ЛЮБЛЮ ЧЫРВОНЫ КОЛЕР"

Перфоманс уяўляў сабой акцыю, якая змяшчае і пратэст, і іронію ў адносінах да мінулага. Перформер у пілотцы, увешанай значкамі і ардэнамі, дала каманду пяці асістэнтам разрэзаць чырвоную стужку, якую яны ж і трымалі. Кавалкі стужкі, у выглядзе бантаў, з дапамогай шпілек замацоўваліся ў іх на грудзі. Пасля гэтага артыстка разрэзала на кавалкі чырвоную майку, у якую была апранута. Адназначнасць чырвонага тут зразумела. Існуючы ў нашай рэальнасці страх, падначаленасць, стаднасць, - усё гэта павінна зыйсці з нашага жыцця. Акцыя сімвалічнага знішчэння сыходзячага мінулага.
2. "ЧАС АД ЧАСУ"
Перформера цікавіць феномен гульні, калі глядач разумее задуму аўтара, прапанаваную ім форму зносін і адказвае адэкватнай гульнёй. Артыстку цікавяць людзі ў гэтым кантэксце. Яна адсочвае іх рэакцыю на сваю гульню. Падчас перфоманса яна прапануе прымерваць дзіцячае адзенне, якое адкідвае, а затым мые і развешвае дзеля прасушкі.

назад, спісак <