Фрагменты Інтерв'ю з удзельнікамі,
зробленнага Марэкам Пражакам и Дзітай Эбенавай
Што для мяне перформанс?
Я раблю іх ужо больш за 20 год. Я шмат іх зрабіў. Для мяне гэта свайго роду
стыль жыцця. Мяркуючы аб мастацтвах, асабліва аб візуальных, перформанс гэта
нешта кшталту паэзіі ў літаратуры. Як немагчыма ўявіць літаратуру без паэзіі,
так і не магчыма візуальныя мастацтва без перформанса. Гэта такая кароткая гісторыя,
кароткае выкананне, кароткая падзея - нават як паэзія ў дамскай прыбіральні.
Павел Квасьнеўскі
Бара, што для цябе перформанс?
Жыццё! Жыццё! Жыццё! Жыццё! Жыццё! Жыццё! Жыццё! Жыццё! Жыццё! Жыццё! Жыццё!
Жыццё! Жыццё! Жыццё! Жыццё! Жыццё! Ж-ы-ц-ц-ё!
Ясуноры Шыабара
Для мяне гэта адзіны шлях нешта сказаць аб сваім жаночым... быць матэматыкам
ў мужчынскім свеце; і гэта пазіцыя супраць статычнай ідэі мастацтва. Я жадаю
ствараць дынамічную прастору вакол сябе, і я выкарыстоўваю матэматыку, гумар
і што яшчэ вельмі значна - быць жанчынай. Што для мяне перформанс? Толькі метад,
спосаб.
Ірма Оптыміст
У перформансе мы выпрабоўваем усе нашы веды аб сувязях і таксама аб камунікацыі;
і верагодна ў гэтым свеце найбольш значнае ёсць камунікацыя. Так, перформанс
уключае ўсе веды і асновы чалавечнасці і яе зносінаў паміж адным індывідам з
іншымі. Такім чынам, магчыма, мы робім нешта, што адхіляе ўсе гэтыя абмежаванні,
узрывае гэтыя абмежаванні, і мы ідзем далей да абсурда, які мае частку ад абсурда
ў жыцці.
Валянцін
Торэнс
Перформанс - гэта абыход розума ў пошуках вобразаў, каб зрабіць іх у асаблівым
выкананні. І пасля паспрабаваць убачыць: што яны кажуць аб свеце, аба мне і
ўзаемадзеянні.
Элізабэт
Карлсан
Калі я раблю сваі перформансы, я ніколі не ведаю як ён пачнецца, працягнецца
і як скончыцца. Гэта нармальная з'ява: я разглядаю перформанс як непасрэдны
кантакт чалавека з чалавекам, разглядаю яго як спантаннае дзеянне, а яно не
ведае рэфлексіі. Перформанс для мяне - гэта свет без канвенцый, свет натуральны,
сапраўдны, у якім жывеш 15-20 хвілін жыцця, але гэта и ёсць феномен свабоды.
Для мяне - гэта свабода.
Віктар
Пятроў
Я раблю перформанс таму, што ён непасрэдны, гэта атрыманне кантакта з людзьмі,
з аудыторыяй проста (непасрэдна). Я таксама займаюся скульптурай і раблю творы
з аб'ектаў. Кажуць, калі гледачы ў залах сутыкаюцца з творамі на подыюмах, яны
затрымліваюцца на некалькі секунд гледзячы на гэтыя працы. Але ў перформансе
гэта непасрэдна тая аўдыторыя, якая стаіць перад табой, людзі зацікаўленыя,
уцягнутыя, яны звязаны з творам больш адкрыта.
Наэль Маллой