ІРМА ОПТЫМІСТ
Хельсінкі, Фінляндыя
"НЕЛІНЕЙНАЕ ЦЕЛА"
Перформер у адзенні і баявой расфарбоўцы страляючай з лука амазонкі. Стрэлы
ляцяць у празрыстую тканіну абстрактнай логікі, ствараючы кропкі адліку. З іх
пачынаецца выкладанне матэматыкі: з натоўпу, пры дапамозе чорнага ашыйніка,
адлоўліваецца кандыдат. Ён павінен адказаць на простыя пытанні падчас доказа
тэарэмы Піфагора, якое вычэрчваецца на паліэцілене. Урок праходзіць за тонкай
сінтэтычнай сеткай, сплеценай педагогам. Атарапелы вучань паступова ўзгадвае
сякія-такія азы і пачынае адказваць на пастаўленыя пытанні. Ён як муха трапляе
ў пастку, сплеценую з лібіда строгай сэксуальнай настаўніцы. Яна абдымае вучня,
і іх целы шчыльна закручваюцца ў сетку. Рух нагадвае танец. Пасля гэтага іх
вызваляюць з дапамогай нажа і нажніц. На вызваліцеля апранаецца ўсё той жа ашыйнік.
Сімвалы стрэл, падаўжаючыхся тэлескапічных вудаў і надзьмутых прэзерватываў
асямяняюцца вялікай колькасцю жыватворнага крэма, распаўсюджваючы сляды жыцця,
поспеху.


