назад, спісак <

АЛЯКСЕЙ ІВАНОЎ
Мінск, Беларусь
"ПАРАЛЕЛЬНАЕ СВЯТА"

На пабудаваным подыюме ў празрысты шкляны кубак, напоўнены вадой, перформер выціскае сок з гронкі вінаграда. Затым у гэту сумесь быў засыпаны гіпс да кансістэнцыі густой масы. На фоне вялізнага люстра сумесь нанасілася і расціралася па твары. Паралельна, на магнітафоне прайграваўся на вялікай гучнасці шум пустой касеты. Артыст рухаўся ўздоўж люстра, якое адлюстроўвала аўдыторыю глядачоў. Пасля гэтага была запалена ўсталяваная ў падсвечніку свечка. Сыходзячы, перформер забраў яе з сабой, адначасова сарваўшы чорную тканіну з подыюма.

назад, спісак <