МАРЭК ПРАЖАК
ДЗІТА ЭБЕНАВА
Астравы, Чэхія
Без назвы
Зала гледачоў, якая чакае ў цемры. Сілуэт чалавека, што ідзе ў поўнай цемры. Вузкі прамень святла асвятляе яго твар. Шаманская дзея, гук бягучых па акустычным дыску ног, эксплозія голаса і рух, рык жывёлы і заклік. У кантрасце рыку аголенага фаўна з хвастом і бліскучым металічным пенісам, устаўнымі вампірскімі зубамі - оперны спеў дзівы, што стаяла на балконе, стварала эфект меладрамы і фільма, укаранёнага ў асяроддзе гледачоў. Выпадковы прахожы атарапеў, вырашыўшы зайсці паабедаць у знаёмы клуб, і сустрэўшы раптам ля адчыненых ім дзвярэй аголенага фаўна, які крыкнуў: "Здравствуйте!", чым прымусіў звярнуцца ва ўцёкі збянтэжанага абывацеля.

