назад, спісак <

АННА-КАРЫН ЛАРСАН
ЭЛІЗАБЭТ КАРЛСАН
Стакгольм, Швецыя
"KLATTERTANTERNA"

Цяжка. Перформерам прыпала першым абжываць прастору клуба "Pall Mall", абвешанага сінтэтычнымі шпалерамі з выявамі сімвалаў папулярных цыгарэт. Для выканання перфоманса спатрэбілася 15 кілаграмаў дамскіх калгот, раскладзеных на падлозе ў розных частках залы. У доўгіх шэрых сукенках і рэтра-прычосках, пры "доўгіх пальцах", замацаваных на руках, фігуры спантанна рухаліся ў прасторы залы, фасцынуючы удзельнікаў відовішча непрадказальнасцю і марнасцю дыялога аб пераадоленні, пераадоленні як сітуацыі стрэса і перажывання. Перажывання як "пражывання" ў адрэзку канкрэтнага часу, так і драматычным элеменце гратэска, які заўсёды прысутнічае ў жыцці. Рухаючыеся як самнамбулы, ідучыя... але куды? Рэтраспекцыя сышоўшых фантазій? Свядомая бездапаможнасць і адхіленасць ад рэальнасці? Ці гэта рэальнасць перфоманса, калі яго функцыі зводзяцца толькі да адсочвання сітуацыі ў дадзены момант?

назад, спісак <