назад, спісак <

НАЭЛЬ МАЛЛОЙ
Раскамон, Ірландыя
"АМЕРЫКАНСКАЯ МАРА No1"

Чалавек, які ўспрымае. Гэта значыць, што ён слухае, бачыць, але не пагаджаецца. З чым? З тым, што свет перапоўнены розным брудам, хламам, шлакамі пустых ілюзій і захапленняў. Свет перапоўнены хіміяй кока-колы. Перформер слухае "тэлеперадачу" - бессэнсоўны перажаваны поп-сэрвіс. Ён можа гэта пачуць толькі прыклеіўшы да галавы "радары" - спецыяльныя прыстасаванні, якія дазваляюць бачыць "воблака ілюзій" - хімеру, з якой патрэбна змагацца і якую неабходна прагнаць, спужаць. Пераўтварыўшы ў нішто ілюзію "спаталення смагі", страляючы ў пародыю на жыццё, раздаючы пустыя слоікі ад пустога жыцця, выключаючы пустую музыку і тэлеканалы, перформер сцвярджае ўласную праўду. Недалучэнне, барацьба, адстойванне асабістай пазіцыі, непрымальнасць чужых клішэ.
Ірландыя! Сцяг і пісталет. Перформер - салдат, а перфоманс - прастора змаганняў. Гэта азначае, што мы ў адной лініі фронта і ні наперадзе нас, ні за намі нічога няма, акрамя біцця нашых сэрцаў.

назад, спісак <