назад, спісак <

ПАВЕЛ КВАСЬНЕЎСКІ
Варшава, Польша
"ЭМІГРАЦЫЯ"

Перформер звярнуўся да публікі з просьбай выстраіцца такім чынам, каб стварыўся доўгі калідор, пакінуўшы артысту ўласную прастору. Падчас хады па калідоры, перформер чытае лекцыю аб сваіх уражаннях аб свеце. Ён гаворыць аб сваіх рэфлексіях, звязаных з экалогіяй і гісторыяй. Ён паказвае прадметы - натуральныя і штучныя. Ён дэманструе працу аэразольнага балона. Ён кажа аб натуральных і штучных пахах. Мы можам іх адчуць. Артыст дэманструе нам прыроду і распавядае гісторыю паходжання гэтай прыроды, як натуральнай, так і штучнай. У час лекцыі перформер усаджвае ў сябе невялікія шпрыцы са сцяжкамі, азначаючы такім чынам сваё цела як элемент прыроды, і аб'яўляе сваю капітуляцыю перад невырашальнасцю праблем гэтай прыроды і гісторыі.

назад, спісак <