назад, спісак <

ЛЮДМІЛА РУСАВА
Мінск, Беларусь
"SEIREN SPODUMENOS"

Перфоманс з'яўляецца працягам старой акцыі "Пасля", што адбылася ў 1997 годзе. Падчас той акцыі ў асістэнткі была адрэзана частка валасоў, якія захоўваліся ў аўтара для наступнага перфоманса.
Перформер апранута ў доўгую белую сукенку і галаўны ўбор, твар схаваны чорнай маскай. Сідзячы за сталом, яна спальвае валасы ў белай піяле, а затым, попелам, пакідае адбіткі пальцаў рук на белых аркушах з фрагментамі ўласных тэкстаў і вершаў. Усё гэта запячатваецца ў канверты, частка з якіх апускаецца ў клетку для птушак, якая стаіць на стале, а частка - раздаецца глядачам.

назад, спісак <