СУ-ЕН
Стакгольм, Швецыя
"БЕЗГАЛОВАЯ"
Пластычны тэатр БУТА мае ўласную эстэтычную і традыцыйную базу. Тут важна выразіць
пэўную эстэтычную ідэю праз тэатральны канон, паказаць сябе і сваю ідэю праз
пластыку. Перфоманс, як форма сучаснага мастацтва, узнік і вырас на іншай глебе
і па іншай прычыне. У рэшце рэшт, ён прызначаны для іншай аўдыторыі. Глядач
прыходзіць на перфоманс шукаць розныя каштоўнасці, ідэі і канцэпцыі. Як саўдзельнік
дзеі, ён жадае адшукаць адказы на ўласныя пытанні. Перфоманс узнікае на пераломе
духоўных пошукаў сутнасці і асабістага шляху. У гэтым сумесным дзеянні глядач
- актыўны ўдзельнік.
Па просьбе перформера зала была пакінута пустой. Гледачы размесціліся на галерэі.
Танцаўшчыца з чырвонай тканінай на галаве і запаленай электрычнай лямпай паказвала
выступ у эстэтыцы тэатра бута. У фінале кампазіцыі нерухомае цела, якое ляжала,
было асыпана з галерэі камякамі зямлі і асеннім лісцем.


