ВОЙЦЭХ КАВАЛЬЧЫК
Быдгошч, Польша
Без назвы
Перформера цікавяць разнастайныя тэорыі, аб якіх ён распавядае ў пачатку свайго перфоманса. Гэта можа быць тэорыя антыскульптуры, антыжывапісу, антыперфоманса. Ён працуе з сімваламі, ён насміхаецца над імі. Яго работа - гэта правакацыя, парадзіраванне "сацыяльных стандартаў". Аголены перформер імітуе рохканне свінні. Ён прасоўвае дзве ружы праз плаўкі. Падышоўшы да сцяны, на якой развешаны вінілавыя плыты, ён змяняе рохканне на царкоўныя песнапенні, папулярныя і патрыятычныя песні, пры гэтым верціць галавой, імітуючы танарм. Затым, узнавіўшы рохканне, перформер выходзіць да гледачоў, паказваючы дыск з выявай усёбачачага вока, а святы дух, які жыве ў аголеным артысце, указвае яму самых сімпатычных дзяўчат у натоўпе гледачоў і гаворыць аб тым, што іх трэба цалаваць.
