назад, спісак <

ВОЛЬФГАНГ МЮЛЕР
Берлін, Германія
"НЕКАТОРЫЯ ЗВЕСТКІ АД ІСЛАНДСКІХ ЭЛЬФАЎ І КАРЛІКАЎ"

Перформер з Берліна вырашыў пазнаёміць нас з жыццём эльфаў Ісландыі. Вандруючы ў Ісландыю, аўтар знайшоў яе мастацкую аўтаномнасць і віртуальнасць краіны эльфаў. Яна вельмі арганічна ўваходзіла ў жыццё мастака, ён выявіў, што Ісландыя - востраў, які не існуе на картах, таму там няма адчыненага ім прыватнага Гётэ-інстытута, але там ёсць нябачныя эльфы і нават музей пенісаў, у якім можна адшукаць такі экспанат, як пеніс эльфа, які нябачны ў слоіку са спіртам. Але гэта не азначае, што яго там няма. Гісторыя вострава жвава інтэрпрэціравалася аўтарам, з чаго будаваўся генэзіс гістарычных, сацыяльных, фальклорных і нават сэксуальных уяўленняў перформера аб структуры жыцця жыхароў ісландскай зямлі, вады і паветра. Аўтарам былі таксама выкананы песні і музыка ўласнага складання, у якіх мяняўся і відазмяняўся нябачны свет вандровак, даследаванняў і ўяўлення.

назад, спісак <