назад, спісак <

СЯРГЕЙ ЖДАНОВІЧ
Мінск, Беларусь
"FATA MORGANA"

Канцэптуальная задума аўтара будавалася на катэгорыі серыйнасці, уласцівай працэсу стандартызацыі мастацтва. Сцвярджэнне як прынцып унушэння ўсяго і ўсім таго, чаго няма, таго, што ў цемры, невядомасці, - усё гэта вымаўляецца ў форме слоў "art", "sztuka", "мастацтва". Пустка - умяшчальня ўсяго, усіх рэчаў. Святло, якое шукае толькі знак святла, пры сцвярджэнні становіцца "чыстым мастацтвам". Працэс - сцвярджэнне, але само слова - толькі агучаная функцыя, знак, які абазначае сябе самога.

назад, спісак <